UMBERTO ECO
(1932)
УМБЕРТА ЭКА
УМБЕРТО ЭКО

- Биографические сведения / Notizie biografiche
Італьянскі семіёлаг, эсэіст і празаік, нарадзіўся ў г.Алессандрыя ў 1932 г. Скончыў філасофскі факультэт Турынскага ўніверсітэта, абараніўшы ў 1954 г. дыпломную працу "Праблема эстэтычнага ў Св.Фамы Аквінскага". З 1971 выкладае семіётыку ў Балонскім універсітэце, чытае лекцыі адначасова і ў шматлікіх універсітэтах Еўропы, ЗША і Канады. Ужо ў шасцідзесятыя гады Эка становіцца адной з самых прыкметных фігур культурнага і інтэлектуальнага жыцця Італіі, з'яўляецца адным з удзельнікаў "Gruppo '63" і заснавальнікаў часопісаў "Marcatre" і "Quindici", супрацоўнічае па сённяшні дзень са штотыднёвікам "l'Espresso". Як вучоны-семіёлаг, Эка не толькі распаўсюджвае поле эстэтычных пошукаў на сродкі масавай камунікацыі і феномены грамадскіх звычаяў, але і па-новаму падыходзіць да самой канцэпцыі мастацкай формы, пацвярджэннем чаго з"яўляюцца найбольш значныя ягоныя працы "Адкрыты твор"( Opera aperta, Milano 1962), "Апакаліптыкі і інтэграваныя" ( Apocalittici e integrati, Milano 1964), "Трактат агульнай семіётыкі" (Trattato di semiotica generale, Milano 1975), "Lector in fabula: інтэрпрэтатыўнае супрацоўніцтва ў апавядальных тэкстах" (Lector in fabula: la cooperazione interpretativa nei testi narrativi, Milano 1979). У кнізе "Адсутнічаючая структура" (La struttura assente, Milano 1968) Эка падводзіць вынік усяму тэарэтычнаму вопыту, пераўтварэнням і канчатковым рэзультатам структуралізма.
У 1980 выходзіць з друку і мае вялікі міжнародны поспех ягоны першы раман "Імя ружы" (Il nome della rosa), у 1988 г. - "Маятнік Фуко" (Il pendolo di Foucault), а ў 1994 г. - "Востраў напярэдадні" (L'isola del giorno prima). Усе раманы пісьменніка адзначаны шырокім выкарыстаннем эстэтыкі постамадэнізма.
З ліку апошніх твораў У.Эка варта назваць манаграфію "У пошуках дасканалай мовы" (Alla ricerca della lingua pefetta, Milano 1994) і зборнік эсэ "Кант і качканос" (Kant e l'ornitorinco, Milano 1997).
У лістападзе 2000 г. выйшаў чацвёрты раман Эка "Баўдаліна", у якім аўтар зноў звяртаецца да Сярэднявечча, у поўнай ступені выкарыстоўвае стылістыку постмадэрнізма,- і нават самога сябе пераносіць у той далёкі час. "Баўдаліна - гэта я",- сказаў ён у адным з інтэрв'ю...
С.В.Логіш
- Произведения / Opere
- De Bibliotheca / О библиотеке
![]()
- Recensioni interne / Внутренние рецензии
![]()
- Il nome della rosa (1980) / Имя розы (итал., рус.)
![]()
- Il pendolo di Foucault (1988) / Маятник Фуко
![]()
- L'isola del giorno prima (1994) / Остров накануне (итал., рус.)
![]()
(1, 2)
- Baudolino (2000) / Баудолино
![]()
- La struttura assente / Отсутствующая структура (3,13 Mb)
- Критический материал / Materiale critico
- Библиография / Bibliografia
- на итальянском языке / in italiano
- in inglese / на английском языке
Ссылки / Links
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-:
-
-
-
© Belpaese2000, Last update 17.12.2003