BIBLIO ITALIA   Библиотека итальянской литературы - 20 век

 

Grazia Deledda

1871-1936

Грация Деледда

 

 

 

 

 


GRAZIA DELEDDA - ГРАЦИЯ ДЕЛЕДДА

(Нуоро, Сардиния, 1871 - Рим, 1936)

Грацыя Марыя Козіма Даміяна Дэледа нарадзілася ў г. Нуора (Сардзінія) 27 верасня 1871 г. у заможнай сям’і, - па яе ўласных словах, “трохі вясковай і трохі буржуазнай”. Бацька Джавані Антоніа займаўся сваімі зямельнымі ўгоддзямі, гандлем, а ў вольны час і паэзіяй.
Маці, Франчэска Камбозу, жанчына строгіх правілаў, клапацілася аб доме і аб сямі дзецях. Будучая пісьменніца вучыцца да чацвётага класа пачатковай школы, вылучаючыся сваімі надзвычай выразнымі сачыненнямі па італьянскай мове; пазней бацькі наймаюць прыватных выкладчыкаў італьянскай, лацінскай і французскай моваў. На станаўленне асобы Дэледы мелі важны ўплыў перш за ўсё гісторыя ўласнай сям’і, у якой было шмат драматычных момантаў, жыццё і культура мясцовых жыхароў, якія ўсё жыццё пасвілі жывёлу, - і ўласная цікавасць да літаратуры, якую яна чытае ўвесь час і адкрывае для сябе зусім іншы свет.

У 1888 г. у папулярным рымскім часопісе “Апошняя мода” выходзіць першае апавяданне пісьменніцы “Сардзінская кроў”, і адразу за ім яшчэ адно – “Рэміджа Хельдэр” і раман “Успаміны Фернанды”.

Пачынаючы з 1889 г., Дэледа цесна супрацоўнічае з рознымі часопісамі вострава: “Сардзінія” (La Sardegna), “Будучыня Сардзініі” (LAvvenire di Sardegna), “Жыццё Сардзініі” (Vita sarda) і інш.

У 1890 г. выходзіць яе зборнік апавяданняў “У блакіце” (Nellazzurro), а ў адным з часопісаў, пад псеўданімам Ілія з Сант-Ізмаэля, раман “Звязда Ўсходу” (Stella dOriente). За ім амаль адразу з’яўляюцца раманы “Каралеўскае каханне” (Amore regale, 1891), “Фатальныя каханні” (Amori fatali, 1892) i “Кветка Сардзініі” (Fior di Sardegna, 1892 ).

Гэтыя першыя спробы ў літаратуры, якія адразу прыйшліся да спасобы чытачам, асабліва жаночай аўдыторыі, ў многіх рысах былі арыентаваныя на так званыя “раманы ў дадатку” (маюцца на ўвазе штотыднёвыя альбо штомесячныя дадаткі да часопісаў).

У 1892 г. пачынаецца супрацоўніцтва Дэледы з часопісам “Прырода і мастацтва” (Natura e Arte), якім кіраваў Анджэла Дэ Губернаціс, - менавіта ён і запрасіў пісьменніцу ўдзельнічаць у вялікім фальклорным праекце. Матэрыял, сабраны Дэледай, спачатку быў апублікаваны ў “Часопісе народных італьянскіх традыцый”, а затым асобным выданнем (“Народныя традыцыі Нуора на Сардзініі” – “Tradizioni popolari di Nuoro in Sardegna”). Знаёмства з народнай культурай – гэта магчымасць для пісьменніцы паразважаць над рэчаіснасцю свайго краю і ацаніць яго сваеасаблівае культурнае вымярэнне і літаратурны матэрыял, які можа стаць асновай новых твораў.

Дэледа ў гэты час сур’ёзна знаёміцца з творчасцю многіх італьянскіх пісьменнікаў (Мандзоні, Таркеці, Капуаны, Фагацара, Д’Анунцыа і інш.), з французскай і рускай літаратурамі, з творамі пісьменнікаў і паэтаў Сардзініі. Першыя вынікі пошукаў “свайго” літаратурнага вымярэння відавочны ўжо ў “сямейным” рамане “Сумленныя душы” (Anime oneste, 1895), і яшчэ ў больш значнай ступені і рамане “Шлях зла” (La via del male,1896), рэцэнзію на які напісаў вядомы пісьменнік-верыст Луіджы Капуана.

У творчасці Дэледы гэтага перыяду адчуваецца пастаянная эвалюцыя, як у адносінах да тэматыкі прозы, так і ў выкарыстанні апавядальнай тэхнікі і мовы. У той самы час больш выразнай і “персаналізаванай” становіцца яе паэтыка, дзе адной з асноўных рыс з’яўляецца маральнае аблічча персанажа, які заўсёды абапіраецца на жыццё і этычныя прынцыпы патрыярхальнага свету Сардзініі, - менавіта яна будзе літаратурна-геаграфічным “вымярэннем” бадай што ўсёй творчасці пісьменніцы. Распачынаюць гэты накірунак раманы “Скарб” (Il tesoro, 1897), “Справядлівасць” (La giustizia, 1899), “Стары з гор” (Ilvecchio della montagna, 1899-1900), навелы “Госць” (L'ospite,1897), “Спакусы” (Le tentazioni,1899), нізка вершаў “Сардзінскія краявіды” ( Paesaggi sardi,1897).

У 1899 г. раман Дэледы “Сумленныя душы” перакладзены на французскую мову, і творы пісьменніцы пачынаюць чытаць за мяжой.

У 1900 г. у Нуора яна выходзіць замуж за Пальміра Мадэсані, які служыць у міністэрстве фінансаў, а праз некалькі месяцаў пераязджае ў Рым. У тым самым годзе ў часопісе “Новая анталогія” друкуецца раман “Эліас Партолу” (Elias Portolu, асоб. выданне 1903), які неўзабаве пачынае карыстацца міжнародным поспехам. У сталіцы Дэледа знаёміцца са шматлікімі пісьменнікамі, мастакамі, крытыкамі, выдаўцамі, удзельнічае ў літаратурных дыскусіях і прісутнічае на тэатральных прэм’ерах, але жыццё свецкіх салонаў яе не вабіць. Больш часу аддае сынам Сардусу і Францу, літаратурнай працы. Паездка ў Парыж вясной 1910 г. – гэта выключная сітуацыя для пісьменніцы.

Першыя два “рымскія” дзесяцігоддзі ў жыцці Дэледы вельмі багаты новымі творамі. Гэта раманы “Пасля разводу” (Dopo il divorzio, 1902, выдадзены занава ў 1920 г. пад назвай “Пацярпеўшыя ад караблекрушэння ў порце”), “Попел”, (Cenere, 1903, па ім ў 1916 г. быў зняты фільм з Э.Дузэ ў галоўнай ролі), “Настальгія” (Nostalgie, 1905), “Цень мінулага” (L'ombra del passato, 1907), “Плюшч” (Ledera, 1908),  “Да граніцы” (Sino al confine, 1910), “У пустыні” (Nel deserto, 1911), “Галубы і ястрабы” (Colombi e sparvieri, 1912),  “Трыснёг пад ветрам” (Canne al vento, 1913), “Чужая віна” (Le colpe altrui, 1914), “Марыяна Сірка” (Marianna Sirca, 1915), “Пажар у аліўкавым гаі” (Lincendio nelloliveto, 1918),  “Маці” (La madre, 1920),  “Сакрэт самотнага чалавека” (Il segreto delluomo solitario, 1921),  “Бог жывых” (Il dio dei viventi, 1922),  “Танец караляў” (La danza della collana, 1924), “Бегства ў Егіпет” (La fuga in Egitto, 1925). У той жа час Дэледа піша шматлікія навелы (больш за 400 тэкстаў; самыя вядомыя зборнікі “Светацені” (Chiaroscuro, 1912), “Схаваны хлопчык” (Il fanciullo nascosto, 1915),  “Флейта ў лесе” (Il flauto nel bosco, 1923)) і некалькі тэатральныч тэкстаў.

У снежні 1927 г. Шведская акадэмія прысуджае пісьменніцы Нобелеўскую прэмію за 1926 год. У наступныя гады, ужо маючы міжнародную славу, Дэледа выдае раманы “Аналена Більзіні” (Annalena Bilsini, 1927), “Стары і падлеткі” (Il vecchio e i fanciulli, 1928), “Краіна ветру” (Il paese del vento, 1931), “Запруда” (Largine, 1934), “Царква Адзіноты” (La chiesa della Solitudine, 1936) і кнігі апавяданняў “Пячатка кахання” (Il sigillo dellamore, 1926), “Дом паэта” (La casa del poeta, 1930),  “Вінаграднік над морам” (La vigna sul mare, 1932), “Летняе сонца” (Sole destate, 1933).

Памерла пісьменніца 15 жніўня 1936 г. у Рыме і была пахавана ў царкве Адзіноты ў Нуора. Post mortem выходзяць аўтабіяграфічны раман “Козіма” (Cosima, 1937) і кніга апавяданняў “Ліванскі кедр” (Il cedro del Libano,1939).

Творчасць Грацыі Дэледы – гэты асобы свет, гэта свой мікракосмас, адметная мастацкая манера, у якой, разам з рысамі верызму, адчуваюцца адгалоскі сімвалісцкай прозы.

© С.В.Логіш, 03.2002


Opere / Произведедения

  • Romanzi / Романы

- La via del male / Путь зла (1896)
-
Elias Portolu / Элиас Портолу (1903)
-
Cenere / Пепел (1903)
-
L'edera / Плющ (1908)
-
Colombi e sparvieri / Голуби и ястребы (1912)
-
Le canne al vento / Тростник на ветру (1913)
-
Marianna Sirca / Марианна Сирка (1915)

  • Novelle / Новеллы

- Amori moderni / Современные любови
-
Colomba / Коломба
-
La dama bianca / Белая дама
-
Il fidanzato scomparso / Пропавший жених
-
Il mago / Чародей
-
L'ospite / Гость
-
La regina delle tenebre / Королева сумерек
-
Macchiette / Пятнышка
-
Romanzo minimo / Минимальный роман
-
Leggende sarde / Сардинские легенды


Materiale critico / Критический материал


         Links / Ссылки


Наверх   ‘900     Biblio Italia   Belpaese2000

 
Очерк истории
'200 - XIII век
'300 - XIV век
'400 - XV век
'500 - XVI век
'600 - XVII век
'700 - XVIII век
'800 - XIX век
'900 - XX век
Итал. язык
Перевод

 

Belpaese 2000
Италия
Политика
Живопись
Кино
Музыка
Театр
Гостевая

 

 

 

© Belpaese2000-2007  С.В.Логиш 28.10.2007




Hosted by uCoz